Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэгеран супраць прапановы Бразыліі даць прытулак іранскай жанчыне


Іран адхіліў прапанову Бразыліі даць прытулак іранскай жанчыне, пакаранай да сьмерці праз забіваньне камянямі. Пра гэта заявіў ва аўторак прадстаўнік МЗС Ірану Рамін Мэхманпараст.

Днямі прэзыдэнт Бразыліі Луіс Інасіу Лула да Сілва заявіў, што яго краіна гатовая прыняць Сакінэ Махамад Ашціані, асуджаную за шлюбную здраду, якая не прызнае сябе вінаватай.
XS
SM
MD
LG