Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветная арганізацыя аховы здароўя дапамагае пакістанцам


Сусьветная арганізацыя аховы здароў аказвае маштабную дапамогу пацярпелым ад паводак ў Пакістане. Як паведаміла прадстаўніца арганізацыі Фадэла Шаіб, “цяпер забясьпечваюць мэдыкамэнтамі і мэдычным абсталяваньнем 200 тысячаў пацярпелых. Але спатрэбіцца дадатковая мэдычная дапамога. Пакуль няма інфармацыі аб успышцы захворваньняў, маюць месца толькі асобныя выпадкі дыарэі і рэсьпіраторнай інфэкцыі”.

У Пакістане колькасьць ахвяраў паводак перавысіла паўтары тысячы. Усяго стыхійнае бедзтва закранула жыцьці трох мільёнаў пакістанцаў.Пад вадой апынуліся дзясяткі тысячаў дамоў, мільёны гектараў пасеваў, разбураныя больш за сто мастоў, дарогі. Спачатку паводкі ахапілі паўночны захад краіны, зараз рэкі, якія выйшлі з берагоў, затапляюць паўднёвыя правінцыі. З правінцыі Сіндхі ўлады плянуюць эвакуіраваць каля 200-тысячаў жыхароў даліны ракі Інд. Гэта самая моцная паводка ў Пакістане за апошнія 80 гадоў.
XS
SM
MD
LG