Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рада звузіла сьпіс кандыдатаў у прэзыдэнты да пяці чалавек


3 жніўня паседжаньне Рады беларускай інтэлігенцыі ў фармаце круглага стала з прэтэндэнтамі на пасаду прэзыдэнта краіны скончылася тым, што рада абмежавала сьпіс прэтэндэнтаў да пяці чалавек. Пра гэта «Свабодзе» толькі што паведаміў старшыня Рады Ўладзімер Колас.

У пяцёрку, паводле альфабэту, ўвайшлі:

  • Аляксандар Казулін,
  • Сяргей Калякін,
  • Уладзімер Някляеў,
  • Яраслаў Раманчук і
  • Андрэй Саньнікаў.

Уладзімер Колас так пракамэнтаваў вынікі сёньняшняга паседжаньня:

«Мы вырашылі не спыняць сваёй дзейнасьці па каардынацыі гэтага працэсу. Але мы зьвяртаемся да ўсіх прэтэндэнтаў, усіх дэмакратычных лідэраў, усіх, хто ўдзельнічае ў працы гэтага круглага стала, і заклікаем іх да эфэктыўнай выніковай працы па кансалідацыі і па вызначэньню адзінага кандыдата. Мы згодны прымаць удзел у гэтым, толькі пры ўмове, што ў бліжэйшы час будзе вызначаны канчатковы тэрмін вырашэньня гэтага пытаньня. Інакш мы ня будзем прымаць удзел у імітацыі гэтага працэсу».

Раней кіраўніцтва Рады папярэджвала, што сёньняшняе паседжаньне можа стаць апошнім — альбо будзе прызначаная канчатковая дата вызначэньня адзінага кандыдата, альбо Рада складзе зь сябе паўнамоцтвы пасярэдніка ў гэтым працэсе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG