Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом занепакоены затрыманьнямі 31 ліпеня ў Расеі


Белы дом выказаў занепакоенасьць у сувязі з затрыманьнем каля 100 чалавек 31 ліпеня падчас дэманстрацый пратэсту ў Расеі супраць абмежаваньня свабоды сходаў.

У заяве Рады нацыянальнай бясьпекі гаворыцца, што Злучаныя Штаты "зноў заяўляюць пра важнасьць абароны агульначалавечых каштоўнасьцяў, уключна са свабодай выказваньняў, меркаваньняў і сходаў, што замацавана ў Канстытуцыі Расеі, а таксама ў міжнародных пагадненьнях, якія Расея падпісала".

Расейская апазыцыя праводзіць кожны месяц, у якім ёсьць 31-е чысло, публічныя акцыі з мэтай нагадаць уладам і грамадзтву пра артыкул 31 Канстытуцыі РФ, які дэкляруе права грамадзянаў на мірныя сходы. Да гэтага часу падобныя спробы нязьменна заканчваюцца ўжываньнем сілы і затрыманьнямі ўдзельнікаў.

31 ліпеня ў Маскве ў часе акцыі пратэсту пратэсту быў арыштаваны апазыцыйны лідэр Барыс Нямцоў. Амэрыканскі сэнатар Джон Макейн заклікаў да неадкладнага вызваленьня Нямцова і ўсіх, хто быў разам зь ім несправядліва арыштаваны.
XS
SM
MD
LG