Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП зьбярэ для Раманчука 130 тысяч подпісаў


Яраслаў Раманчук

Яраслаў Раманчук

Сёньня палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі аб’явіла пра плян збору подпісаў у падтрымку партыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука. Паводле яго, сябры АГП бяруць на сябе абавязак сабраць у кожнай вобласьці па 15 тысяч подпісаў, а ў Менску — 40 тысяч.

«Гэта пасільная задача для нашых рэгіёнаў , — лічыць старшыня АГП Анатоль Лябедзька. — І зараз мы будзем практычна рухацца ў гэтым кірунку. Мы вырашылі не распаўзацца па ўсёй Беларусі, а сканцэнтравацца на 18 прыярытэтных гарадах, дзе ў кожным жыве больш за 100 тысяч жыхароў. А таксама будзе яшчэ дадатковы сьпіс подпісаў з рэгіёнаў, дзе мы маем дзеяздольныя арганізацыі».




XS
SM
MD
LG