Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваяўнік "Аль-Кайды забіў 5 ірацкіх вайскоўцаў


Меркаваны ваяўнік "Аль-Каіды забіў 5 ірацкіх вайскоўцаў на кантрольна-прапускным пункце ў Багдадзе і вывесіў чорны сьцяг тэрору.

Ужо другі раз за тыдзень сьцяг "Аль-Каіды" аказваецца на месцы нападу. У чацьвер на кантрольна-прапускным пункце ваеўнікі "Аль-Каіды" забілі 16 прадстаўнікоў сілаў бясьпекі. У панядзелак прэзыдэнт ЗША Барак Абама пацьвердзіў намер Вашынгтону вывесьці амэрыканскія войскі з Іраку да канца месяца.
XS
SM
MD
LG