Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве здарыліся сутычкі за крыж


У Варшаве здарыліся сутыкненьні гараджанаў з паліцыяй. Нягледзячы на заклікі духоўных асобаў, жыхары не дазволілі перанесьці крыж памяці загінулага ў красавіку прэзыдэнта Леха Качынскага, устаноўлены каля прэзыдэнцкага палацу.

Крыж устанавілі польскія скаўты, якія прасілі ў будучыні паставіць на яго месцы помнік ахвярам катастрофы ўрадавага самалёта пад Смаленскам. Сотні варшавянаў абкружылі месца, дзе стаіць крыж, нягледзячы на тое, што і самі скаўты, і ўлады гораду, і прадстаўнікі каталіцкай царквы пагадзіліся на перанясеньне крыжа ў суседні з прэзыдэнцкім палацам касьцёл.
XS
SM
MD
LG