Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сідорскі прапануе мяняць старыя “Гарызонты” на новыя


Сяргей Сідорскі

Сяргей Сідорскі

Кіраўнік ураду Сяргей Сідорскі сёньня на паседжаньні прэзыдыюму Саўміну прапанаваў прымаць старую бытавую тэхніку айчыннай вытворчасьці ў залік пакупкі новай. Ён згадаў, што ў многіх стаяць дома старыя тэлевізары «Гарызонт», лядоўні «Атлант» ды іншая тэхніка:

«Дык давайце арганізуем збор і ўтылізацыю гэтай тэхнікі і будзем плаціць за ўтылізацыю, каб чалавек пайшоў, напрыклад, на „Гарызонт“ і купіў новы тэлевізар, ЗВЧ-печку».

Прэм’ер лічыць: арганізацыя такога мэханізму абмену была б выгаднай як грамадзянам Беларусі, так і для прадпрыемстваў-вытворцаў".


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG