Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шлягбаўмы зьнішчылі — радыяцыя засталася


З 1 жніўня 2010 году ўступіла ў сілу пастанова Дэпартамэнту ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, згодна зь якой на шмат якіх забруджаных тэрыторыях скасаваны кантрольна-прапускны рэжым. Рэабілітаваныя землі аддадзеныя ў асноўным у распараджэньне лясной гаспадаркі, і на іх будзе вырошчвацца лес. Ці сапраўды ачышчаецца забруджаная зона?

Гэта ня першы дакумэнт такога кшталту, прыняты сёлета. У адпаведнасьці з пастановай Савету Міністраў, з 10 лютага 2010 году агульная колькасьць забруджаных радыяцыяй населеных пунктаў зьменшылася на 211. І вось новы дакумэнт. Самога тэксту пастановы ў друку няма, няма яго і на афіцыйным сайце Дэпартамэнту ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС. Чыноўніка Дэпартамэнту пытаньні пра пастанову абураюць:

— За гэтыя 25 гадоў на 40% зьнізіўся ўзровень забруджваньня. Супраць фізыкі вы ж ня будзеце пярэчыць? Амаль напалову ачысьцілася зямля. Ну дык што? Мы сёньня жывем на тэрыторыі з пэўным узроўнем забруджваньня і жылі раней. Прыйшоў час — ён зьнізіўся амаль напалову.
Што, людзі скардзяцца, што адкрываюць тэрыторыі, дзе гэта можна? Што тут сэнсацыйнага такога?
Ну дык што тут такога антынароднага? Што, людзі скардзяцца, што адкрываюць тэрыторыі, дзе гэта можна? Што тут сэнсацыйнага такога?

Дырэктар інстытуту «Белрад» Аляксей Несьцярэнка: «Калі казаць пра цэзій-137, пэрыяд паўраспаду яго каля 30 гадоў. Можа, гэта такая выкладка, чыста фізычная. Але пытаньне, натуральна, у тым, што другая палова будзе распадацца яшчэ 300 гадоў, вось у чым справа. Так, зараз за першыя 25-30 гадоў — самае рэзкае падзеньне забруджваньня. А потым яно будзе зьніжацца значна марудней».

Згодна з пастановай Дэпартамэнту ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС, асаблівы прававы стан тэрыторыяў, на якіх адменены кантрольна-прапускны рэжым, захаваецца. Тут па-ранейшаму нельга распальваць вогнішчы. Ягады і грыбы, сабраныя ў лясах неабходна абавязкова правяраць на наяўнасьць радыенуклідаў. А на памяркоўна забруджаных землях будзе вырошчвацца чысты лес.

Cтаршыня Беларускага сацыяльна-экалягічнага саюзу «Чарнобыль», пісьменьнік Васіль Якавенка:

— Я думаю, што прыняцьце гэтай пастановы малаабгрунтаванае. Таму што зараз тыя ж адносіны, якія былі і адразу ж пасьля Чарнобыльскай катастрофы: каб замазаць, каб не зьвяртаць увагі, не заўважаць нічога. Сапраўды, зараз радыенукліды цэзію распаліся ў пэўнай частцы. Але ж малыя дозы радыяцыі як дзейнічалі, так і дзейнічаюць.
Сапраўды, зараз радыенукліды цэзію распаліся ў пэўнай частцы. Але ж малыя дозы радыяцыі як дзейнічалі, так і дзейнічаюць.
Заўчасна такая пастанова прынятая. Я, акрамя абурэньня, нічога не магу выказаць.

— А сапраўды лес там можа быць чыстым і дрэвы будуць чыстыя?

— Ды дзе ж яно будзе чыстае, калі тая ж радыяцыя — яна ў кары, у глебе, яна нікуды ня дзелася.

Сёлета фінансаваньне выдаткаў на пераадоленьне наступстваў катастрофы на АЭС істотна зьнізілася — на 24%. А жыхары шмат якіх цяпер ужо былых забруджаных тэрыторыяў пазбаўляюцца ільготаў, якіх і так заставалася вобмаль.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG