Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад сёньня ўсё беларускае малако ў Расеі прымальнае


“Россельхознадзор” ад 3 жніўня 2010 адмяніў раней уведзеныя абмежаваньні на пастаўку ў Расею малочнай прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў.

Аб гэтым агенцтву "Інтэрфакс-Захад" паведамілі ў прэс-службе міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі.

Абмежаваньні на пастаўкі зьнятыя з ААТ "Бабулін гладыш", ААТ "Асіповіцкі малочны камбінат", ААТ "Бярозаўскі сыраробны камбінат" і ААТ "Барысаўскі малочны камбінат".

"Такім чынам, зь сёньняшняга дня права на пастаўку сваёй прадукцыі ў Расейскую Фэдэрацыю маюць усе 54 малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі", – адзначылі ў Міністэрстве.

У “Мінсельгасхарчы” растлумачылі, што “Россельхознадзор” прыняў пад увагу вынікі расьсьледаваньня прычын наяўнасьці ў жывёлагадоўчай прадукцыі гэтых прадпрыемстваў забароненых і шкодных рэчываў, і захады, прынятыя Галоўным упраўленьнем вэтэрынарыі “Мінсельгасхарча”.

Беларускі бок таксама даў гарантыі па недапушчэньні паставак у РФ прадукцыі, не адпаведнай расейскім вэтэрынарна-санітарным патрабаваньням.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG