Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП будзе выключаць перабежчыкаў у чужыя штабы


АГП прыняла рашэньне аб вылучэньні ўласнага кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука

АГП прыняла рашэньне аб вылучэньні ўласнага кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука

Перад прэзыдэнцкімі выбарамі Аб'яднаная грамадзянская партыя вырашыла ўзмацніць партыйную дысцыпліну.

Такое рашэньне ўхваліла палітрада партыі на пасяджэньні 3 жніўня, – перадае БелаПАН.

"АГП прыняла рашэньне аб вылучэньні ўласнага кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука. Цалкам відавочна, што нашы актывісты павінны працаваць менавіта на гэтага кандыдата", – сказаў лідэр АГП Анатоль Лябедзька.

У сувязі з гэтым, лічаць сябры палітрады, актывісты партыі, якія прынялі рашэньне працаваць у штабах іншых прэтэндэнтаў, павінны будуць напісаць заявы аб выхадзе з АГП альбо аб прыпыненьні свайго сяброўства ў партыі.

Сфарміраваць ініцыятыўную групу Раманчука АГП мае намер да пачатку верасьня.

А. Лябедзька паведаміў, што "акцэнтавана ініцыятыўная група будзе зьбіраць подпісы ў 18 найбольш буйных гарадах Беларусі". Перад партыяй ставіцца задача сабраць за вылучэньне Раманчука кандыдатам у прэзыдэнты па 15 тысяч подпісаў у кожнай вобласьці і 35-40 тысяч у Менску.

"Рашэньне аб вылучэньні свайго кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах было правільным. Ідэя з адзіным кандыдатам не рэалізаваная. Калі б мы ня вылучылі свайго кандыдата, то засталіся б на пэрыфэрыі палітычнага працэсу", – заявіў лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG