Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібан: 4 ахвяры перастрэлкі з Ізраілем


На поўдні Лібану тры салдаты ўрадавых сілаў і журналіст загінулі ў выніку абстрэлу ізраільскай артылерыі. Удары былі нанесеныя ў адказ на агонь зь лібанскага боку.

Прадстаўнікі службы бясьпекі Лібану заявілі, што лібанскія салдаты вялі папераджальны агонь у бок ізраільскіх салдатаў, што спрабавалі сьсячы дрэва на лібанскай тэрыторыі.

Ізраільскія спэцслужбы ў сваю чаргу заявілі, што пад лібанскі агонь трапіла група інжынэраў, што вядзе плянавы рамонт загароды ўздоўж мяжы з Паўднёвым Лібанам, дзе базуюцца ваеўнікі групоўкі “Хізбула”.

Міратворцы ААН заклікалі ізраільцаў і лібанцаў праявіць максымальную стрыманасьць.
XS
SM
MD
LG