Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зардары пачынае візыт у Брытанію


Прэзыдэнт Пакістану Асіф Алі Зардары, завяршыўшы візыт у Францыю, сёньня адпраўляецца ў Вялікую Брытанію. Чакаецца, што ў пятніцу Зардары сустрэнецца з брытанскім прэм’ер-міністрам Дэйвідам Кэмэранам.

Мінулага тыдня дачыненьні паміж Лёнданам і Ісламабадам пахаладзелі – пасьля выказваньняў Кэмэрана аб падыходах Пакістану да тэрарызму. Брытанскі прэм’ер, выступаючы ў Дэлі, заўважыў, што Ісламабаду ня варта адначасна змагацца з тэрарызмам і заахвочваць супрацоўніцтва спэцслужбаў Пакістану з талібамі.
XS
SM
MD
LG