Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея чакае замежнай дапамогі ў тушэньні пажараў


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў загадаў прыняць дапамогу замежных дзяржаў для тушэньня пажараў, ад якіх пакутуе цэнтральная частка краіны.

На сустрэчы з кіраўніком МНС Расеі Сяргеем Шайгу Дзьмітрый Мядзьведзеў паведаміў, што яму тэлефанавалі калегі з-за мяжы і прапаноўвалі сваю дапамогу.

Са свайго боку Шайгу паведаміў, што Ўкраіна прапанавала перадаць для тушэньня пажараў два самалёты АН-32, а Азэрбайджан – два верталёты, раней набытыя ў Расеі.

"Прашу вашага дазволу ўключыць іх у агульны плян рэагаваньня", - сказаў С.Шайгу. Паводле яго, у гэтым выпадку на пажарах будзе задзейнічана 60 паветраных судоў.

Д.Мядзьведзеў пагадзіўся і падпісаў адпаведнае распараджэньне.

"Мы ўдзячныя нашым партнэрам, гэта дарагога каштуе", - сказаў ён.

Беларусь дапамогу Расеі ў тушэньні пажараў не прапанавала. Пажарамі ў Расеі ахопленыя 650 тысяч гектараў у 14 рэгіёнах, у іх выніку загінулі дзясяткі чалавек, тысячы засталіся без жытла.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG