Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плошча пажараў у Расеі павялічылася


У Расеі агульная колькасьць загінулых у выніку прыродных пажараў перавысіла 40 чалавек. Звыш дзьвюх тысяч людзей засталіся бяз даху над галавою.

Паводле інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Расеі, плошча пажараў за мінулыя суткі павялічылася і перасягае 500 тысяч гектараў. Страты ад пажараў перавысілі 6,5 мільярда рублёў.

Напярэдадні прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падпісаў указ аб увядзеньні рэжыму надзвычайнай сытуацыі ў шэрагу рэгіёнаў.
XS
SM
MD
LG