Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы прызнаныя правамоцнымі


Вярхоўны суд Польшчы прызнаў правамоцнасьць датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў. Паводле вэрдыкту суду, “няма такіх парушэньняў, якія маглі б зрабіць уплыў на вынік выбараў”.

4 ліпеня ў другім туры выбараў за сьпікера сэйму Браніслава Камароўскага прагаласавалі 53,01% удзельнікаў галасаваньня, за лідэра партыі “Права і справядлівасьць” Яраслава Качынскага – 46,99%. Яўка на выбарах склала 55,31%.
XS
SM
MD
LG