Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь гатовая адмовіцца ад імпарту сельгастэхнікі з Расеі?


Беларусь гатова адмовіцца ад закупак імпартнай сельгастэхнікі, заявіў намесьнік міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Васіль Паўлоўскі ў аўторак на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.

Чыноўніка цытуе агенцтва “Интерфакс-Запад”:

"Мы гатовыя адмовіцца ад імпарту", – сказаў ён, адказваючы на пытаньне журналістаў.

Намесьнік міністра зазначыў, што ў апошнія гады закупкі імпартнай сельгастэхнікі былі малаважныя і ажыцьцяўляліся з уласных сродкаў сельгасарганізацый. Побач з гэтым павялічваюцца пастаўкі айчыннай высокапрадукцыйнай тэхнікі. Так, у бягучым годзе сельгасарганізацыі атрымалі 1700 айчынных камбайнаў супраць 1,3-1,5 тыс. у мінулыя гады. Шэраг мадэляў паводле сваіх характарыстыкаў, кажа чыноўнік, блізкія да тэхнікі сусьветных вытворцаў.

Раней Беларусь купляла ў Расеі частку камбайнаў і трактароў.
XS
SM
MD
LG