Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатыры чалавекі выжылі ў катастрофе самалёта ў Краснаярскім краі Расеі


У Краснаярскім краі Расеі на сераду аб’явілі жалобу па ахвярах катастрофы самалёта Ан-24 у Ігарцы.

Самалёт кампаніі “Катэкавія”, што выконваў рэйс з Краснаярску ў Ігарку, заходзячы на пасадку сёньня ўначы ўпаў за 700 мэтраў ад пасадачнай паласы. 11 людзей загінулі, адзін пасажыр і тры чалавекі экіпажу атрымалі раненьні.

У якасьці адной з вэрсіяў прычын катастрофы сьледчыя называюць мэтэаўмовы.
XS
SM
MD
LG