Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анамальная сьпякота выклікала выбухі 5 трансфарматараў


Беларуская энэргасыстэма ва ўмовах анамальнай сьпякоты дае рады. Але і сутыкаецца зь некаторымі праблемамі. Сярод іх – буйны рост расьліннасьці і выбухі трансфарматараў.

Як падае “Интерфакс-Запад”, у "Белэнерга" паведамілі, што ўмовы надвор'я гэтага лета (сьпякота і дажджы) сталі прычынай бурнага росту расьліннасьці ўздоўж ЛЭП.

"Дрэвы і кусты растуць вельмі хутка, і гэта... прыводзіць да пашкоджаньні правадоў і абсталяваньня. Мы былі вымушаныя на працягу лета зрабіць некалькі ўкосаў і абразаньняў расьліннасьці ўздоўж асноўных ЛЭП", – распавёў прадстаўнік ў "Белэнерга".

У аб'яднаньні адзначылі, што ў цэлым генэратарнае абсталяваньне ў сьпёку працуе стабільна, аднак на шэрагу аб'ектаў давялося прыняць спэцыяльныя захады. У прыватнасьці, на Лукомльскай ГРЭС ў работу ўключана 8 энэргаблёкаў, аднак з-за нагрэву вады ў возеры, якая выкарыстоўваецца для ахалоджваньня абсталяваньня, спэцыялісты вымушаны на ноч скідваць магутнасьці, каб не дапусьціць перагрэву абсталяваньня.

Акрамя таго, высокая тэмпэратура і гарачае сонца сталі ў бягучым годзе прычынай выбуху 5 сілавых трансфарматараў. "Гэта таксама тыповая праблема, хоць кожны год у нас бывае да 3 такіх выпадкаў", – адзначылі спэцыялісты "Белэнерга". Яны паведамілі, што для "праблемных" трансфарматараў прымяняюцца меры абароны - ўстанаўліваюцца шчыты, каб прыкрыць абсталяваньне ад прамых сонечных промняў. Апрача таго некаторыя старыя трансфарматары мяняюць на новыя, больш бясьпечныя.

У Беларусі аб'ём спажываньня электраэнэргіі вырас за першае паўгодзьдзе 2010 году на 17% у параўнаньні з студзенем-чэрвенем 2009 году.
XS
SM
MD
LG