Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай: 9 ахвяраў выбуху на шахце


У кітайскай правінцыі Хэнань дзевяць чалавек загінулі пры выбуху на шахце. Сем гарнякоў застаюцца пад заваламі.

Паводле інфармацыі агенцтва Сіньхуа, выбух мэтану здарыўся ў панядзелак увечары на шахце ў горадзе Дэнфэн. У момант выбуху пад зямлёю знаходзіліся 127 шахтароў. 111 зь іх эвакуаваныя на паверхню, яны не пацярпелі.
XS
SM
MD
LG