Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славацкі ўрад не выключае абмежаваньня кантактаў зь Беларусьсю


Мікулаш Дзурында

Мікулаш Дзурында

Мікулаш Дзурында, вядомы славацкі палітык, які нядаўна заняў пасаду кіраўніка МЗС ва ўрадзе Іветы Радзічовай, агучыў галоўныя мэты і прынцыпы зьнешнепалітычнай лініі сваёй краіны.

Паводле міністра, замежная краіны будзе будавацца на прынцыпах адкрытасьці і празрыстасьці і будзе падкантрольнай з боку грамадзтва. У аснову зьнешнепалітычнай лініі Славаччыны будуць закладзеныя такія традыцыйныя эўрапейскія каштоўнасьці як права на жыцьцё, асабістую свабоду і павагу чалавечай годнасьці. Паводле гэтай прычыны, Славаччына найбліжэйшым часам абмяжуе кантакты з краінамі, дзе маюць месца грубыя парушэньні правоў чалавека і яго асабістых свабодаў. У якасьці прыкладу Дзурында прывёў такія краіны як Беларусь і Кубу. "З аднаго боку, мы надаём вялікае значэньне эканамічным інтарэсам, аднак зь іншага боку, мы павінны не забывацца фундамэнтальныя прынцыпы і каштоўнасьці”.

Адначасна Славаччына будзе ўсяляк падтрымліваць праекты, накіраваныя на эўрапейскую інтэграцыю і мадэрнізацыю Ўкраіны.

У часы знаходжаньня Мікулаша Дзурынды на пасадзе прэм’ера (1998-2006) і выконваючага абавязкі прэзыдэнта (1998-1999) Славаччына стала сябрам ЭЗ і НАТО.
XS
SM
MD
LG