Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выцек нафты ў Мэксыканскай затоцы – найбольшы у гісторыі


З аварыйнай нафтавай сьвідравіны, якую распрацоўвала кампанія “BP”, у Мэксыканскую затоку ўжо выцекла блізка 5 мільёнаў барэляў нафты. Пра гэта паінфармавалі амэрыканскія ўлады.

Дасюль у ходзе ліквідацыі наступстваў аварыі ўдалося затрымаць і адпампаваць 800 тысяч барэляў.

Цяперашні выцек нафты стаў найбольшым у гісторыі бедзтвам такога роду. Ранейшы “рэкорд” таксама належаў сьвідравіне ў Мэксыканскай затоцы – у 1979 годзе зь яе ў мора вылілася 3 мільёны 300 тысяч барэляў нафты.
XS
SM
MD
LG