Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі прымае дадатковыя захады, каб не дапусьціць пажараў у лясах.

Паводле начальніка ўпраўленьня лясной гаспадаркі Мінлясгаса Валянцін Шатраўкі, ва ўсіх рэгіёнах ўзмоцнена дзяжурства падразьдзяленьняў лясной пажарнай аховы. Вядзецца штодзённае патруляваньне ў лясах, дзяжурства на пажарна-хімічных станцыях і назіральных вышках.

Прыведзеныя ў поўную гатоўнасьць сілы і сродкі па тушэньні лясных пажараў. Асаблівая ўвага надаецца хваёвым насаджэньням. У шэрагу раёнаў Віцебскай, Гарадзенскай, Гомельскай і Магілёўскай абласьцей уведзеныя абмежаваньні або забарона на наведваньне лясоў.

Спэцыяльныя рэйды праводзяць таксама экалягічныя інспэкцыі, падразьдзяленьні Дзяржаўнай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету пры, МУС, паведамляе БЕЛТА.

Вядзецца ўзмоцнены патруляваньне і аблёт авіяцыяй РУП "Беллесавія" МНС ўздоўж межаў беларускіх лясных масіваў з расейскімі. Па словах Валянціна Шатраўкі, у цяперашні час няма пагрозы пераносу лясных пажараў з боку Расеі, дзе яны бушуюць у многіх рэгіёнах. "Ачагоў узгараньня на тэрыторыі ляснога фонду ў прымежных раёнах з Расейскай Фэдэрацыяй не выяўлена",-- сказаў ён.

З пачатку пажаранебясьпечнага сэзону ў лясным фондзе Мінлясгаса зарэгістраваны 401 выпадак лясных пажараў на плошчы 253,2 га. Найбольшая колькасьць пажараў адзначана ў Гомельскай вобласьці -- 148 выпадкаў на плошчы 58,3 га. Асноўная прычына пажараў – нядбайны адпачынак людзей у лясах.
XS
SM
MD
LG