Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск увайшоў у дзясятку найцікавейшых месцаў для адпачынку


Аўтарытэтны міжнародны турыстычны даведнік Lonely Рlanet уключыў беларускую сталіцу ў свой рэйтынг дзесяці найцікавейшых месцаў для адпачынку ва Ўсходняй Эўропе. Менск заняў дзясятае месца, паведамляе BBC.

Падарожнікаў запрашаюць у горад, цэнтар якога "перароблены ў поўнай адпаведнасьці з густамі Сталіна". Побач са "стыльнымі кавярнямі і начнымі клюбамі" рэклямуецца "безьліч адметнасьцяў для тых, хто зачараваны савецкім пэрыядам".

Паводле зьвестак Белстату, летась Беларусь арганізавана наведалi 95,5 тысяч замежнікаў, сярод якіх 59,9 тысяч – з краінаў СНД.

Першыя тры месцы ў рэйтынгу Lonely Planet занялі Альпы Славеніі, мультыкультурная сталіца Босьніі Сараева і жывапісная харвацкая выспа Млет у Адрыятычным моры. На чацьвёртай пазыцыі – высечаны ў скале малдаўскі кляштар Вечы. Гэта другая, апрача Менску, мясьціна ў краінах СНД, якую даведнік уключыў у дзясятку.
XS
SM
MD
LG