Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН і ЗША ўшануюць ахвяр Хірасімы і Нагасакі


Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун мае прыбыць сёньня ў Японію на жалобныя ўрачыстасьці, прымеркаваныя да ўгодкаў ядзернага ўдару на Хірасіму і Нагасакі. Пан будзе першым ачольнікам ААН, які наведае Нагасакі і возьме ўдзел у "Мэмарыяльнай цырымоніі міру". У рамках візыту генэральны сакратар зьбіраецца правесьці шэраг сустрэч, прысьвечаных ядзернаму раззбройваньню.

Чакаецца, што ў мерапрыемствах прыме ўдзел і амбасадар ЗША ў Японіі Джон Рус, які зьбіраецца "ўшанаваць усіх ахвяраў II сусьветнай вайны", гаворыцца ў паведамленьні Дзярждэпартамэнту. Ахвярамі атамнага бамбаваньня Хірасімы авіяцыяй ЗША ў 1945 стала 140 тысяч чалавек. Праз тры дні амэрыканскі самалёт скінуў атамную бомбу і на Нагасакі, у выніку чаго загінула яшчэ 70 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG