Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН стварыла камісію ў справе інцыдэнту ля берагоў Газы


Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў пра стварэньне камісіі для расьсьледаваньня інцыдэнту ля берагоў Газы 31 траўня, калі ў сутыкненьні з ізраільскімі вайскоўцамі загінулі 9 прапалестынскіх актывістаў-грамадзянаў Турэччыны.

Камісію ўзначальваюць былы прэм’ер-міністар Новай Зэляндыі Джэфры Пальмэр і прэзыдэнт Калюмбіі Альвара Ўрыбэ, у яе склад увайшлі прадстаўнікі Ізраілю і Турэччыны.
XS
SM
MD
LG