Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія войскі завяршаюць баявыя дзеяньні ў Іраку


Барак Абама

Барак Абама

У выступе на канфэрэнцыі Амэрыканскай арганізацыі вэтэранаў-інвалідаў у Атлянце прэзыдэнт ЗША Барак Абама сказаў, што да канца жніўня больш як 90 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў вернуцца дадому.

Пры гэтым у Іраку застануцца 50 тысяч вайскоўцаў, чыя місія будзе палягаць не ў вайсковых апэрацыях, а ў абучэньні ірацкага войска і гарантаваньні бясьпекі дзеяньняў ЗША грамадзянскага характару, – заявіў прэзыдэнт ЗША.

Абама заявіў, што ўсе амэрыканскія войскі пакінуць Ірак у канцы будучага году.

Прэзыдэнт ЗША таксама ўзгадаў вайну ў Аўганістане і заявіў, што ЗША маюць ў ёй посьпех, нягледзячы на пэўныя праблемы.
XS
SM
MD
LG