Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: усе амэрыканскія войскі пакінуць Ірак у канцы 2011 году


У сваім выступе на канфэрэнцыі Амэрыканскай арганізацыі вэтэранаў-інвалідаў прэзыдэнт ЗША Барак Абама сказаў, што да канца жніўня больш як 90 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў вернуцца дадому.

Пры гэтым у Іраку застануцца 50 тысяч вайскоўцаў, чыя місія будзе палягаць не ў вайсковых апэрацыях, а ў навучаньні ірацкага войска і гарантаваньні бясьпекі дзеяньняў ЗША грамадзянскага характару.

Абама заявіў, што ўсе амэрыканскія войскі пакінуць Ірак у канцы будучага году.

Прэзыдэнт ЗША таксама згадаў вайну ў Аўганістане і заявіў, што ЗША маюць у ёй посьпех, нягледзячы на пэўная праблемы.
XS
SM
MD
LG