Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар загадаў падаткоўцам праверыць “Нашу ніву”


У панядзелак раніцаю рэдакцыю “Нашай нівы” паінфармавалі, што рыхтуецца пазаплянавая падатковая праверка выдаўца газэты – прыватнага прадпрыемства “Суродзічы”.

Апошні раз “Суродзічаў” правяралі ў верасьні 2008 году. Інспэктарка Міністэрства па падатках і зборах паведаміла, што новая праверка будзе праводзіцца на загад міністра.

На мінулым тыдні “Наша ніва” атрымала адразу два папярэджаньні ад Міністэрства інфармацыі. У загалоўках артыкулаў, у якіх былі знойдзеныя “парушэньні”, фігуруе фільм НТВ “Хросны бацька”.

Згодна з указам №510 “Аб удасканаленьні кантрольнай (нагляднай) дзейнасьці ў Рэспубліцы Беларусь” суб’екты гаспадараньня, аднесеныя да нізкай групы рызыкі, як “Суродзічы”, павінны правярацца не часьцей за адзін раз на 5 гадоў, зьвяртае ўвагу nn.by.
XS
SM
MD
LG