Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 мільёнаў эўра ўнівэрсытэтам Беларусі, Малдовы і Ўкраіны


Будынак аднаго з факульфэтаў БДУ
Будынак аднаго з факульфэтаў БДУ
Эўракамісія выдзеліла ў межах праграмы "Эразмус" 5 мільёнаў эўра ўнівэрсытэтам у Беларусі, Малдове і Ўкраіне. У Беларусі ўдзельнікі праграмы — БДУ і Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. 65 беларускіх студэнтаў, асьпірантаў і выкладчыкаў змогуць узяць удзел у праграмах абмену з эўрапейскімі краінамі.

У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце паведамілі, што пакуль ня маюць інфармацыі пра памер гранту і колькасьць месцаў. Прадстаўніца ўпраўленьня міжнароднай дзейнасьці БДУ Людміла Кацько сказала, што БДУ ўдзельнічае ў згаданай праграме цягам трох гадоў і штогод абвяшчаецца конкурс.

"Студэнты і выкладчыкі могуць удзельнічаць у гэтай праграме. Штогод выдзяляецца квота на краіны. Памер грантаў розны. Сёлета кансорцыюм унівэрсытэтаў, куды ўваходзіць БДУ, зноў прайшоў гэты конкурс. Наша заяўка была ўхвалена сёлета Эўракамісіяй.

Магчымасьць для студэнтаў павучыцца ў краінах ЭЗ, узбагаціць свае веды, у тым ліку ў культуры і мове, — гэта важна. Студэнты прыяжджаюць ня толькі падняўшы ўзровень мовы, але і паглыбіўшы свае веды. Гэта ня толькі навучальная, але і культурна-пазнавальная праграма".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG