Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Пакістане прагназуюць істотны рост колькасьці ахвяраў


Пакуль, згодна з афіцыйнымі зьвесткамі, колькасьць загінулых у выніку разбуральных паводак перавысіла 1100, а колькасьць пацярпелых людзей 1,5 мільёна. Найбольш моцна ад стыхіі пацярпела правінцыя Хайбэры-Пахтунхва, дзе за тры дні выпала больш за 250 мілімэтраў ападкаў. Як заявіў міністар інфармацыі Іўтыхар Хусэйн, колькасьць ахвяраў можа істотна вырасьці, бо выратавальным брыгадам удалося трапіць далёка не ўва ўсе пацярпелыя раёны. Аднак нават у тых рэгіёнах, дзе дзейнічаюць брыгады, выратавальныя працы ідуць цяжка з-за неспрыяльных умоў надвор'я.

Сусьветная супольнасьць ужо заявіла пра гатовасьць матэрыяльна дапамагчы пацярпеламу ад паводкі Пакістану. Пра выдзяленьне Пакістану 30 мільёнаў эўра на набыцьцё гуманітарнай дапамогі заявіў ЭЗ, па 10 мільёнаў даляраў Пакістану далі ЗША і ААН.
XS
SM
MD
LG