Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Ярданіі памёр адзін з пацярпелых пры ракетным абстрэле


У ярданскім порце Акаба памёр адзін зь пяці пацярпелых у выніку ракетнага ўдару. Як паказала расьсьледаваньне ярданскага Міністэрства ўнутраных спраў, расьсьледаваньне паказала, што ракета была запушчаная з самаробнай пускавой устаноўкі на тэрыторыі Эгіпту.

Таксама сёньня раніцай быў абстраляны і суседні ізраільскі курорт Эйлат. Зьвестак аб пацярпелых пакуль што не паступала. Ізраільскае камандаваньне не выключае, што агонь вёўся з Сынайскай паўвыспы, дзе маглі знаходзіцца ісламскія экстрэмісты. Эгіпецкія спэцслужбы выключаюць магчымасьць такога абстрэлу.
XS
SM
MD
LG