Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране палітвязьні працягваюць галодны страйк


У галодным страйку, які распачаўся на мінулым тыдні, удзельнічаюць 17 палітвязьняў, сярод якіх вядомыя журналісты і студэнцкія актывісты. Як паведаміў сёньня адзін з іранскіх апазыцыйных сайтаў, пяцёра стракоўцаў ужо шпіталізаваныя.

Пведамляецца, што палітвязьні пратэстуюць супраць невыносных умоваў утрыманьня ў іранскіх турмах. Апазыцыйныя актывісты былі арыштаваныя і кінутыя ў вязьніцы ў сувязі з масавымі антыўрадавымі выступамі. Журналісты і студэнты адмаўляліся прызнаваць вынікі леташніх прэзыдэнцкіх выбараў у Іране.
XS
SM
MD
LG