Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якабсон засьцерагае ад пажараў, як у цэнтральнай Расеі


Лясны пажар

Лясны пажар

Сыноптыкі прагназуюць, што на гэтым тыдні ва ўсходнія раёны Беларусі, у тым ліку ў Гомельскую вобласьць прыйдзе небывалая сьпёка – да 37 градусаў

Старшыня Гомельскага аблвыканкаму Аляксандар Якабсон загадаў распрацаваць экстраныя і радыкальныя захады бясьпекі, каб не паўтарыўся сцэнар, які "мы назіраем у цэнтральных раёнах Расеі , калі ад пажараў цалкам выгараюць вёскі".

"Нас чакае сапраўднае выпрабаваньне, і трэба прыкласьці максымум намаганьняў, каб зьвесьці да мінімуму магчымыя яе наступствы", - пра гэта заявіў на апэратыўнай нарадзе старшыня Гомельскага аблвыканкаму Аляксандар Якабсон, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік вобласьці даў указаньне падрыхтаваць распараджэньне, якое забараняла б наведваць лясы, прывесьці ў поўную гатоўнасьць усе падразьдзяленьні службаў выратаваньня, арганізаваць сталае патруляваньне тэрыторыі, каб выяўляць лясныя і тарфяныя пажары.

На асаблівы кантроль возьмуць працу сыстэмы энаргазабесьпячэньня Гомельскай вобласьці. Падчас высокіх тэмпэратураў у ліпені ўжо фіксаваліся выпадкі адвольнага ўзгараньня трансфарматарных падстанцыяў, што прыводзіла да збояў у падачы электраэнэргіі.

Супрацоўнікі МНС падрыхтуюць комплекс прафіляктычных захадаў, каб прадухіліць надзвычайныя сытуацыі, якія павінны абавязкова выконваць установы і арганізацыі.
XS
SM
MD
LG