Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ратыфікуйце дамову!


Бліжэйшым часам у Сэнаце ЗША адбудзецца галасаваньне па ратыфікацыі амэрыканска-расейскай дамовы аб скарачэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў (START).


Ратыфікацыя апынулася ў цэнтры палітычных дэбатаў у ЗША. На мінулым тыдні на нашым сайце быў апублікаваны зварот
дасьледчага цэнтру The Heritage Foundation да прэзыдэнта Абамы з заклікам не сьпяшацца з ратыфікацыяй дамовы. The New York Times у сваім сёньняшнім рэдакцыйным артыкуле прыводзіць аргумэнты на карысьць хуткай ратыфікацыі дамовы. Прапануем вам тэкст публікацыі.

Новая дамова START – першая дамова аб кантролі над узбраеньнямі, падпісаная з расейцамі за амаль дзесяцігадовы пэрыяд – прадугледжвае нязначнае скарачэньне ядзерных арсэналаў: 2200 разгорнутых боезарадаў павінны быць скарочаныя да ўзроўню 1550. Гэта зробіць сьвет больш бясьпечным, і кожны з бакоў будзе мець магчымасьць кантраляваць стратэгічны арсэнал іншага боку. Новая дамова прадугледжвае абмен дадзенымі, а таксама правядзеньне рэгулярных інспэкцыяў.

Гэтая дамова была ўхваленая амаль усімі найбольш уплывовымі адмыслоўцамі Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый ў галіне міжнародных адносін, а таксама ўсе тры кіраўнікі нацыянальных ядзерных лябараторый і сем былых камандуючых ядзернымі сіламі краіны.

Гэта павінна гарантаваць ратыфікацыю новай дамовы ў Сэнаце. Аднак некаторыя сэнатары Рэспубліканскай партыі ўсё яшчэ выступаюць супраць яе ратыфікацыі. Звычкі “халоднай вайны”, а таксама павярхоўныя аргумэнты, не зьбіраюцца так проста здавацца.

Звычкі “халоднай вайны”, а таксама павярхоўныя аргумэнты, не зьбіраюцца так проста здавацца.
Самае вялікае пярэчаньне крытыкаў новай дамовы палягае ў тым, што яна ў пэўнай меры будзе абмяжоўваць намаганьні Амэрыкі, накіраваныя на стварэньне супрацьракетнай абароны. Крытыкі зважаюць на палажэньні дамовы, якія ня маюць юрыдычнай сілы, ў якіх гаворыцца пра «ўзаемазалежнасьць» паміж наступальнымі і абарончымі ядзернымі ўзбраеньнямі, а таксама на той артыкул дамовы, які забараняе выкарыстоўваць ракетныя шахты і стартавыя комплексы на падводных лодках для разьмяшчэньня абарончых ракет-перахопнікаў. Пры гэтым крытыкі не зьвяртаюць увагу на тую акалічнасьць, што само ваеннае кіраўніцтва Амэрыкі не праяўляе ніякага цікавасьці да іх выкарыстаньня ў гэтых мэтах.

Мы не зьяўляемся актыўнымі прыхільнікамі нацыянальнай супрацьракетнай абароны – гэтая тэхналёгія яшчэ павінны даказаць сваю эфэктыўнасьць. Аднак адміністрацыя Абамы працягвае рэалізацыю абмежаванага варыянта гэтай праграмы. А міністар абароны Злучаных Штатаў Роберт Гейтс заявіў аб тым, што новая дамова START не накладае на нас «ніякіх абмежаваньняў".

Крытыкі таксама сьцьвярджаюць, што расейцам нельга давяраць, спасылаючыся пры гэтым на нядаўні даклад Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША, у якім прызнаецца наяўнасьць супярэчнасьцяў адносна выкананьня некаторых палажэньняў дамовы START -1. Разам з тым у ім таксама сказана пра тое, што Расея выканала «галоўныя палажэньні» дамовы, зьвязаныя з скарачэньнем ўзбраеньняў.

Да таго ж крытыкі не згадваюць пра тое, што тэрмін дзеяньня дамовы START –1 скончыўся ў сьнежні мінулага года. Калі Сэнат не ратыфікуе новую дамову, то не будзе ні інспэкцыяў, ні абмену дадзенымі.

І, нарэшце, крытыкі лічаць, што адміністрацыя Абамы робіць недастаткова намаганьняў для «мадэрнізацыі» той ядзернай зброі, якой краіна валодае. Калі казаць аб нейкай незадаволенасьці, то ў першую чаргу мы б ўказалі на тое, што прэзыдэнт Абама зайшоў занадта далёка ў спробе улагодзіць дырэктараў ядзерных лябараторый, а таксама крытыкаў па гэтым пытаньні з ліку чальцоў Рэспубліканскай партыі. Ён абяцаў 80 мільярдаў даляраў на працягу наступных дзесяці гадоў на падтрыманьне і мадэрнізацыю ядзернага арсэнала, а таксама 100 мільярдаў даляраў на абнаўленьне ядзернай зброі і сыстэм дастаўкі.

Былы губэрнатар Міт Ромні, які ўжо быў кандыдатам у прэзыдэнты і, магчыма, зьбіраецца стаць ім яшчэ раз, – кідае патэнцыйным прыхільнікам START абвінавачваньне ў тым, што гэтая дамова можа стаць «самай вялікай памылкай» спадара Абамы.
У пэрыяд вялізнага дзяржаўнага дэфіцыту і вядзеньня дзьвюх дарагіх войнаў гэта вельмі вялікія сумы. Злучаныя Штаты ўжо маюць шырокамаштабную і дарагую праграму для забесьпячэньня надзейнасьці і бясьпекі існага ядзернай арсэналу, якая разьлічаная на гады наперад. Відавочна, што прэзыдэнт Абама павінен супрацьстаяць ціску, накіраванаму на стварэньне непатрэбных новых узбраеньняў.

Палітычная матывацыя праціўнікаў новай дамовы START цалкам ясная. Адзін з лідэраў гэтай групы – былы губэрнатар Міт Ромні, які ўжо быў кандыдатам у прэзыдэнты і, магчыма, зьбіраецца стаць ім яшчэ раз, – кідае патэнцыйным прыхільнікам START абвінавачваньне ў тым, што гэтая дамова можа стаць «самай вялікай памылкай» спадара Абамы.

Старшыня сэнацкага камітэту па замежных справах Джон Кэры прызначыў галасаваньне ў камітэце на сераду. Ён ясна даў зразумець, што ён і Рычард Лугар – найстарэйшы сябра камітэта і адзін з самых паважаных экспэртаў у Сэнаце па пытаньнях кантролю над узбраеньнямі – усё яшчэ спрабуюць дамагчыся падтрымкі з боку дастатковай колькасьці чальцоў Рэспубліканскай партыі і атрымаць неабходную большасьць у дзьве траціны галасоў.

Праз два дзесяцігодзьдзі пасьля падзеньня Бэрлінскай сьцяны Злучаныя Штаты і Расея ўсё яшчэ валодаюць больш чым 20 000 адзінак ядзерных узбраеньняў. Гэта абсурдна. Сэнат павінен зараз падтрымаць новую дамову START.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG