Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Таджыкістане ўсе ўнівэрсытэты прызнаныя карумпаванымі


У Таджыкістане не засталося ніводнай вышэйшай навучальнай установы, дзе б ня бралі хабару, паведамляе са спасылкаю на дырэктара Агенцтва па дзяржаўным фінансавым кантролі і барацьбе з карупцыяй Фатоха Саіда таджыцкая мэдыйная група "Азія-Плюс".

Паводле Саіда, ужо сёлета ў галіне адукацыі было зафіксавана 36 выпадкаў карупцыйных злачынстваў. Пры перадачы хабару былі затрыманыя сем унівэрсытэцкіх выкладчыкаў. Як сьведчыць чыноўнік, апошнім часам даказаць факт хабару становіцца ўсё больш складана, бо грошы перадаюцца празь некалькіх пасярэднікаў.

Памер хабару за паступленьне ў прэстыжныя ўнівэрсытэты краіны складае прыкладна 15-20 тысяч даляраў.
XS
SM
MD
LG