Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўгарскія археолягі абвясьцілі аб знаходцы парэшткаў Яна Хрысьціцеля


Баўгарскія археолягі сьцвярджаюць, што знайшлі парэшткі Яна Хрысьціцеля – аднаго з найбольш шанаваных хрысьціянскіх сьвятых. Гэта адбылося ў нядзелю ў старажытным горадзе Сазополь пры раскопах царквы, пабудаванай больш за паўтары тысячы гадоў таму. Калі навукоўцы адкрылі старажытную мармуровую труну, дзе значылася імя сьвятога, яны ўбачылі косьці чэрапа, часткі рукі, зуб ды іншыя парэшткі.

Паводле хрысьціянскага паданьня, Ян Хрысьціцель прадказаў прыход Збаўцы, а пазьней хрысьціў юнага Ісуса ў водах ракі Ярдан.
XS
SM
MD
LG