Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраільскі горад Эйлат абстраляны ракетамі


Паведамляецца, што сёньня на гэты горад былі накіраваныя ня менш як тры ракеты. Інфармацыі аб пацярпелых і разбурэньнях пакуль што не паступала. Ізраільскае камандаваньне не выключае, што ўсяго было выпушчана пяць ракет, адна зь якіх трапіла ў мора, а другая на тэрыторыю суседняй Ярданіі.

Ярданія і Эгіпет зьяўляюцца адзінымі арабскімі дзяржавамі, якія падпісалі мірныя пагадненьні з Ізраілем. Эйлат, ярданскі порт Акаба, а таксама некаторыя эгіпецкія курорты і раней некалькі разоў станавіліся аб'ектамі нападаў з боку ісламскіх ваеўнікоў.
XS
SM
MD
LG