Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі за нацыянальную сымболіку


У Барысаве за распаўсюд беларускай нацыянальнай сымболікі былі затрыманыя два актывісты "Маладога фронту" Ганна Шаруба і Ўладзь Яроменак.

У нядзелю ўвечары яны ўпрыгожвалі горад нацыянальнай сымболікай.

На актывістаў міліцыянты склалі пратаколы па адміністрацыйным артыкуле за "парушэньне правілаў уладкаваньня населеных пунктаў". У пастарунку ў затрыманых узялі адбіткі пальцаў і праз тры гадзіны адпусьцілі.

"Малады фронт" праводзіць кампанію "Горад наш!", якая стартавала 14 траўня 2010 году ў гадавіну рэфэрэндуму 1995 году аб зьмене дзяржаўнай сымболікі Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG