Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША паабяцалі Пакістану фінансавую падтрымку ў сувязі з паводкай


Дзяржаўны сакратар ЗША Гілары Клінтан заявіла, што Злучаныя Штаты накіроўваюць пацярпеламу ад разбуральнай паводкі Пакістану 10 мільёнаў даляраў, а таксама гелікоптэры, лодкі, зборныя масты, перасоўнае абсталяваньне для ачышчэньня вады. Каардынацыяй паставак займаецца амэрыканская амбасада ў Ісламабадзе. Паводле апошніх дадзеных, ахвярамі стыхіі сталі болей за 1100 чалавек, усяго ж ад паводкі пацярпелі болей за 1,5 мільёна.

Двухдзённым візытам у Пакістан, куды Клінтан прыбыла ў нядзелю, распачалося яе турнэ па краінах Паўднёвай Азіі. У аўторак дзяржсакратарка ЗША возьме ўдзел у міжнароднай канфэрэнцыі ў Кабуле, прысьвечанай дапамозе Аўганістану. Гілары Клінтан таксама плянуе наведаць і Паўднёвую Карэю.
XS
SM
MD
LG