Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША і Паўднёвая Карэя абмяркоўваюць санкцыі супраць КНДР


Спэцыяльны пасланьнік ЗША ў пытаньнях санкцыяў абмеркаваў сёньня з прадстаўнікамі Паўднёвай Карэі новыя абмежавальныя захады супраць КНДР. Візыт Робэрта Айнгорна ў Сэўл адбываецца праз два тыдні пасьля таго, як дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан абвясьціла, што Вашынгтон увядзе новыя санкцыі супраць Пхэньяну. Клінтан сказала, што санкцыі будуць накіраваныя на пастаўкі зброі і іншых тавараў, якія могуць быць выкарыстаныя для паўночнакарэйскай ядзернай праграмы. Дакладныя маштабы санкцыяў, а таксама тэрмін іх увядзеньня - пакуль невядомыя.
XS
SM
MD
LG