Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куба плянуе эканамічную лібэралізацыю


Прэзыдэнт Кубы Раўль Кастра заявіў, што ўрад зьменшыць кантроль над малым бізнэсам, звольніць лішніх працаўнікоў на дзяржаўных прадпрыемствах і дасьць больш прасторы для дзейнасьці індывідуальных прадпрымальнікаў. Ён дадаў, што ў дзяржаўным сэктары лішнім, на яго думку, зьяўляецца кожны пяты рабочы. Кубінскі лідэр прамаўляў на адкрыцьці сэсіі парлямэнту, якая зьбіраецца раз на два гады. На дзяржаўных прадпрыемствах працуе прыблізна 95% кубінцаў.
XS
SM
MD
LG