Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чачэнскі лідэр сыходзіць у адстаўку


Лідэр чачэнскіх сэпаратыстаў Доку Ўмараў пакінуў сваю пасаду. Сваім пераемнікам ён прызначыў Асламбека Вадалава, удзельніка абедзьвюх чачэнскіх войнаў, які, пэўны час служыў пад камандаваньнем вядомага лідэра ваяўнікоў Хатаба. Доку Ўмараў, які абвясьціў сябе эмірам Каўказу, узяў на сябе адказнасьць за шэраг тэрактаў, у тым ліку за выбухі на міжгароднім цягніку "Неўскі экспрэс" і ў маскоўскім мэтро. Ён занесены ў сьпіс тэрарыстаў як у Расеі, так і ў ЗША.
XS
SM
MD
LG