Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Польшчы адзначылі гадавіну Варшаўскага паўстаньня


У Польшчы ў нядзелю ўшанавалі гадавіну Варшаўскага паўстаньня 1944 году. У вулічных баях, якія доўжыліся ад 1-га жніўня да 2 кастрычніка загінула больш за 15 тысяч паўстанцаў і прынамсі 150 тысяч цывільных жыхароў Варшавы. Нямецкія войскі амаль цалкам зруйнавалі стары горад.

Польская Армія Краёва, якая ачольвала паўстаньне, спрабавала пратрымацца да падыходу савецкіх войскаў. Чырвоная армія, аднак, дайшоўшы да Варшавы, спыніла наступ і заняла пазыцыі ўздоўж берагу Віслы. Шэраг гісторыкаў мяркуе, што кіраўніцтва Савецкага Саюзу адмыслова дало немцам магчымасьць здушыць паўстаньне, каб затым бесьперашкодна ўсталяваць у Варшаве прасавецкі ўрад.
XS
SM
MD
LG