Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЮНЭСКА назвала 15 новых помнікаў сусьветнай спадчыны


Арганізацыя ЮНЭСКА сёньня абвясьціла пра сваё рашэньне ўключыць у сьпіс сусьветнай спадчыны 15 новых месцаў. Гэта рашэньне прынятае камітэтам арганізацыі на пасяджэньні ў сталіцы Бразыліі. Так, сярод новых адрасоў – комплекс гістарычнага базару Табрыз у Іране, гарадзкія каналы ў Амстэрдаме, закладзеныя у 16-17-м стагодзьдзях, або астранамічная абсэрваторыя Янтар Мантар, пабудаваная ў Індыі на пачатку 18-га стагодзьдзя.

Найбольш адметны адрас – ціхаакіянскі атол Бікіні , на якім ЗША, выселіўшы нешматлікіх мясцовых жыхароў, праводзілі ў часе халоднай вайны ядзерныя выпрабаваньні. Усяго тут было ўзарваныя 23 ядзерных зарады. У 1997-м годзе экспэрты МАГАТЭ прызналі , што знаходжаньне на атоле Бікіні не ўяўляе небясьпекі, аднак засяляць яго зноў не раілі. Як адзначаецца ў рашэньні ЮНЭСКА, атол Бікіні сымбалізуе пачатак ядзернай эры, што парадаксальным чынам спалучаецца зь яго вобразам райскага кутка.
XS
SM
MD
LG