Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гейтс: Талібану не ўдасца перачакаць амэрыканцаў


Міністар абароны ЗША Роберт Гейтс заявіў у тэлевізійным інтэрвію, што войскі ЗША не пакінуць Аўганістан у ліпені 2011-га году. Гейтс гаварыў пра “абмежаваны” вывад войскаў , адзначыўшы, што Талібану не ўдасца “перачакаць” амэрыканцаў. Паводле Гейтса, зьмяншэньне колькасьці войскаў будзе залежаць ад посьпеху місіі ў Аўганістане. Прэзыдэнт Абама, выступаючы ў іншай тэлевізійнай праграме, заявіў, што мэты, якія яго адміністрацыя паставіла для Аўганістану, рэалістычныя і дасягальныя.

Абама і Гейтс выступілі з гэтымі заявамі ў дзень, калі галяндзкі кантынгент закончыў сваю місію ў Аўганістане.
XS
SM
MD
LG