Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Уступіла ў сілу канвэнцыя аб забароне касэтных боепрыпасаў


Сёньня ўступіла ў сілу новае міжнароднае пагадненьне аб забароне касэтных боепрыпасаў. Канвэнцыя забараняе назапашваньне, выкарыстаньне і перадачу касэтных бомбаў, а таксама абавязвае дзяржавы, якія ратыфікавалі дамову, зьнішчыць запасы гэтай зброі. Дамова ўступіла ў сілу праз шэсьць месяцаў пасьля ратыфікацыі больш як трыма дзесяткам краінаў. Да гэтага часу яна падпісаная больш чым сотняй краінаў. Аднак сярод тых, хто пакуль не далучыўся да канвэнцыі застаюцца Кітай, Расея, Злучаныя Штаты , а таксама Ізраіль, Індыя і Пакістан.

Прыхільнік Канвэнцыі віталі яе як значны гуманітарны прарыў. Касэтныя боепрыпасы здольныя расьсеяцца на сотні меншых на вялікай плошчы. Часам яны не выбухаюць неадкладна, але на працягу некалькіх гадоў, прыносячы сьмерць і калецтвы мірным людзям.
XS
SM
MD
LG