Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сотні пратэставалі ў Кабуле супраць забойстваў мірных жыхароў


У сталіцы Аўганістану сотні чалавек пратэставалі супраць гібелі мірных жыхароў у выніку апэрацый замежных вайскоўцаў. Удзельнікі пратэстаў несьлі плякаты з фатаграфіямі дзяцей, якія , як яны сьцьвярджаюць, загінулі 23 ліпеня ў правінцыі Гельманд. Адна з удзельніц дэманстрацыі, Бібі Сахар так акрэсьліла пасланьне, якое яны хочуць перадаць ЗША: “ Мы сабраліся тут, каб асудзіць брутальныя дзеяньні Амэрыкі. Амэрыканцы забіваюць дзесяткі аўганскіх мірных жыхароў кожны дзень, у асноўным жанчын, не разьбіраючыся, належаць яны да Талібану ці не.”

Паводле сьледзтва аўганскай нацыянальнай Рады бясьпекі, у выніку ракетнага ўдара НАТА загінулі 52 мірныя жыхары, у тым ліку жанчыны і дзеці. Прэсавы сакратар НАТА заявіў, што расьсьледаваньне было негрунтоўным у сэнсе доказаў.
XS
SM
MD
LG