Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бразылія гатовая даць прытулак іранскай жанчыне


Прэзыдэнт Бразыліі Луіс Ігнасіё Лула да Сільва заявіў, што гатовы прадставіць палітычны прытулак іранскай жанчыне, якая за здраду мужу асуджаная да ўкаменаваньня. Калі яна стварае праблемы для іранскага грамадзтва, Бразылія гатовая прыняць яе, сказаў Лула да Сільва. Раней Злучаныя Штаты, Эўрапейскі Зьвяз і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі заклікалі Іран ня выконваць прысуд над Сакінэ Ашціані, якая сваёй віны не прызнала. Лула да Сільва падкрэсьліў, што гатовы абмеркаваць гэтую праблему з прэзыдэнтам Ірану Махмудам Ахмадзінеджадам, якога назваў сваім сябрам.

Сувязі паміж Іранам і Бразыліяй палепшыліся , калі Бразылія вырашыла разам з Турцыяй выступіць пасярэднікам у спробе вырашыць спрэчку Тэгерану з міжнароднай супольнасьцю наконт іранскай ядзернай праграмы.
XS
SM
MD
LG