Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве і Санкт-Пецярбургу адбыліся несанкцыянаваныя акцыі апазыцыі ў абарону 31-га артыкулу Канстытуцыі РФ, у якіх, па дадзеных міліцыі, ўзялі ўдзел каля 300 чалавек.


Але па ацэнках прадстаўнікоў апазыцыі, толькі ў акцыі на Трыўмфальнай плошчы ў Маскве прынялі ўдзел больш за 500 чалавек.



У самым пачатку мітынгу на Трыўмфальнай міліцыя затрымала аднаго з лідэраў руху "Салідарнасьць" Барыса Нямцова і лідэра "левага фронту" Сяргея Ўдальцова.

Паводле зьвестак міліцыі, ўсяго на акцыі апазыцыі ў Маскве было затрымана 75 чалавек.


Па паведамленнях з Пецярбургу, каля станцыі метро "Гасьціны двор" было затрымана больш за 60 удзельнікаў акцыі "Стратэгія-31".


Каля 22:00 па маскоўскім часе Нямцоў, Удальцов і астатнія затрыманыя на Трыўмфальнай плошчы пакінулі пакстарунак міліцыі.

Як сказаў журналістам Барыс Нямцоў, яго "спрабуюць абвінаваціць па артыкуле 19/03" непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі ", пакараньне 15 сутак".


Акцыі і пікеты ў абарону 31-га артыкулу Канстытуцыі прайшлі ў суботу і ў іншых гарадах Расеі. Паведамляецца аб пікетах і мітынгах ва Ўладзівастоку, Екацярынбурзе, Кургане, Стаўрапалі, Чалябінску і Петразаводску.


Расейская апазіцыя ўжо даволі даўно праводзіць кожны месяц, у якім ёсьць 31-е чысло, публічныя акцыі з мэтай нагадаць уладам і грамадзтву пра артыкул 31 Канстытуцыі РФ,які дэкляруе права грамадзянаў на мірныя сходы. Да гэтага часу падобныя спробы нязьменна заканчваюцца ўжываньнем сілы і затрыманьнямі ўдзельнікаў.

Мітынг "Руху-31" на Трыўмфальнай плошчы ў Маскве 31траўня быў разагнаны асабліва жорстка, што выклікала пратэсты праваабаронцаў і нават запыт з Дзярждумы адносна правамернасці дзеяньняў міліцыянтаў. У ГУУС Масквы заявілі, што за гэтай нагоды вядзецца службовая праверка, аднак аб яе выніках пакуль нічога невядома.

Напярэдадні акцыі 31 ліпеня прэзыдыюм грамадзкага савета пры ГУУС Масквы, куды ўваходзяць рэдактары СМІ, праваабаронцы і грамадзкія дзеячы, запатрабаваў ад міліцэйскага кіраўніцтва "мінімізаваць гвалт" у дачыненьні да дэманстрантаў і не затрымліваць шараговых удзельнікаў акцыі і журналістаў, паведамляе ВВС.




Яшчэ за 5 хвілін да абвешчанага часу пачатку мітынгу міліцыя адціснула ўдзельнікаў акцыі з плошчы і перакрыла ўваход на плошчу з боку Цьвярской вуліцы.

Мітынгоўцы апынуліся разбітыя на дзве групы. Адна група стаяла на рагу Цвярской і Трыўмфальнай, яе ўдзельнікі моўчкі трымалі лісткі з тэкстам 31-га артыкулу Канстытуцыі РФ. Міліцыя называла раздрукоўкі "ўлёткамі" і пэрыядычна прасіла прыбраць.

Другая група, адрэзаным ланцугом міліцыі ад першай, арганізавала мітынг ля ўваходу ў канцэртную залю імя Чайкоўскага.

Мітынгоўцы скандавалі: "Свабоду!", "Пуціна ў адстаўку!" і "Далоў паліцэйскую дзяржаву!".Міліцыя затрымала прынамсі 15 чалавек.

Некаторыя прыйшлі на плошчу трымалі ў руках сінія вядзерца з лічбай "31".

На Трыўмфальнай плошчы пабывалі лідэр Маскоўскай Хэльсынскай групы Людміла Аляксеева і лідэр забароненай нацыянал-бальшавіцкай партыі пісьменьнік Эдуард Лімонаў, які трымаў у руках у руках плякат з надпісам "31".

У пятніцу лідэры руху "Стратэгіі-31" Людміла Аляксеева, Эдуард Лімонаў і Канстанцін Касякін апублікавалі ў інтэрнэце паведамленьне, у якім гаварылася пра гатоўнасьць да дыялогу з прадстаўнікамі адміністрацыі прэзыдэнта і маскоўскай мэрыі, калі будуць выкананыя дзьве ўмовы: мітынг на Трыўмфальнай плошчы 31 ліпеня ня будзе разагнаны, а ў далейшых перамовах будуць удзельнічаць дастаткова высокапастаўленыя чыноўнікі, якія "валодаюць правам прымаць рашэньні".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG